Выстава жывапісу Барыса Аракчэева "Пара цвіцення"


Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на выставу жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў, кавалера Ордэна Францыска Скарыны Барыса Аракчэева "ПАРА ЦВІЦЕННЯ".
На выставе экспануецца 20 твораў, якія былі напісаны ў апошнія гады жыцця. Гэта квітнеючыя вяснавыя сады і нацюрморты з кветкамі, галоўную ролю ў якіх мастак адводзіць бэзу, улюбёнай кветцы жывапісца. Большая частка палотнаў экспануецца ўпершыню.

Выстава працуе з 24 красавіка па 31 мая.

30