Дзяржаўная установа культуры«Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»

Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей заснаваны 26 мая 1995 г. Новы будынак музея быў адчынены ў чэрвені 2004 г. Місія Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея заключаецца ў адраджэнні, даследаванні і зберажэнні нацыянальнай гістарычнай і культурнай спадчыны Крупскага раёна і г. Крупкі. Музей мае наступныя залы: экалагічная, археалагічная, этнаграфічная, ваенная, сучасная, выставачная. У фондах музея захоўваюцца 34 калекцыі. 3 ліпеня 2010 г. на тэрыторіі музея адкрыта Алея Славы Героеў. Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей налічвае 6391 экспанат асноўнага фонду і больш за 2068 экспанатаў навукова-дапаможнага. Найбольш цікавыя калекцыі - "Баністыка" і калекцыя старажытных абразоў. Калекцыя "Жывапіс" мае выдатныя творы прафесійных мастакоў - Б. Аракчэева, А. Ксяндзова і інш. Цікавасць выклікае калекцыя "Археалогія" - частка скарбу, складзеная з бронзавых бранзалетаў V-VII ст. н. э., пранізак з галаўнога ўбору вянка-вайнагі VI-VII ст. н. э. Для дашкольных устаноў падрыхтавана музейна-адукацыйная праграма "Мой родны кут". Распрацаваны турыстычныя маршруты па цікавых мясцінах горада і раёна. Працягваюцца і ўзмацняюцца сувязі з Міжнародным Цэнтрам Рэрыхаў. 6 мая 2005 г. пры музеі была адкрыта мастацкая галерэя, якая з 2012 г. з'яўляецца філіялам.
Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012.