Творчая сустрэча з паэтам-земляком Змітраком Марозавым


Мастацкая галерэя г.Крупкі затрашае на творчую сустрэчу з паэтам-земляком, празаікам, публіцыстам Змітраком Марозавым “Вачыма сэрца”. Змітраком Марозавым напісана каля 30 кніг паэзіі і прозы, сярод якіх зборнiкі вершаў “Пад небам буслiным”, Хлеб i памяць”, “Хлебны верасень” (адзначаны прэмiяй Ленiнскага камсамола Беларусi), “Ачышчэнне сяўбой”, “Сын чалавечы” (прэмiя Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi), “Залатая кнiга беднага”, “Балiць душа па Беларусi”, “Святло рамонкаў палявых”, “Гронкi зорных суквеццяў”, “Вяртанне да цішыні” (рэспубліканская прэмія “Залаты купідон”) i iнш. Аўтар першага ў еўрапейскай паэзii вянка вянкоў санетаў (“Апакалiпсiс душы”). Таксама пiша вершы i апавяданнi для дзяцей, нарысы.

Сустрэча адбудзецца 6 снежня а 11 гадзіне ў мастацкай галерэі (вул.Савецкая, Раённы Дом культуры,3-ці паверх).

Запрашаем усіх аматараў паэзіі. Уваход свабодны.



SAM_4637
SAM_4631