Вернісаж Барыса Аракчэева "Пара цвіцення"

Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае 24 красавіка на вернісаж жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў, кавалера Ордэна Францыска Скарыны Барыса Аракчэева "ПАРА ЦВІЦЕННЯ". На выставе экспануецца 20 твораў, якія былі напісаны ў апошнія гады жыцця. Гэта квітнеючыя вяснавыя сады і нацюрморты з кветкамі, галоўную ролю ў якіх мастак адводзіць бэзу, улюбёнай кветцы жывапісца. Большая частка палотнаў экспануецца ўпершыню.
Пачатак а 13-й гадзіне. Запрашаем!

388